Авторизация



Напомнить пароль
Регистрация

КурилкаСлоўнiк любоўных паняццяў


Пад ціскам чытачоў газета «Наша Ніва” стварыла беларускі слоўнік любоўных паняццяў. Як піша аўтар аднаго з артыкулаў интернэт-версіі выдання „у Беларусі сэкс ёсць, дык павінны знайсціся і словы, якія б гэтую з'яву апісвалі і аздаблялі”.

Сінонімы.

Абдоймы – абдымкі.

Атуляць – абдымаць, ахінаць (цяплом, пяшчотай).

Буська, буся — лёгкі пацалунак. Слова абсалютна беларускае, і ў нашых суседзяў амаль не сустракаецца (вось прагугліце яго!).

«Дай бусю!» — пацалуй! Просяць як малых, так і вялікіх.

Датклівы — чуллівы, далікатны.

Жарсць — страсць, палкасць, захапленне.

Жарсны — палкі, гарачы ў каханні.

Заляцацца да жанчыны (мужчыны) — рас. ухаживать за женщиной (мужчиной), анг. to рay court to a woman (man).

Залёты — рас. ухаживания, анг. courting.

Залётнік — кавалер, рас. ухажёр, анг. ladies' man.

Замілаванне — любоў, шчасце.

Каханак?палюбоўнік. Вы закаханыя адно ў аднаго? Значыцца, вы каханкі, і няважна, жанатыя вы ці вы не, і ці жанатыя ўвогуле. А вось палюбоўніца (палюбоўнік) можа з'явіцца толькі ў жанатага мужчыны (замужняй жанчыны).

Лашчыць – гладзіць, пяшчотна датыкацца.

Любасць — любоў.

Любоў?каханне У сучаснай беларускай мове значэнні гэтых словаў не заўсёды супадаюць. Любоў можа быць да маці, а каханне – да дзяўчыны. Разам з тым, чуллівае і жарснае каханне да дзяўчыны можа перарасці ў глыбокую і ўсёабдымную любоў да яе. А вось рух у супрацьлеглы бок, ад любові да кахання, не заўсёды магчымы. Недарэчна будуць гучаць выразы «каханне да маці», а таксама «каханне да Радзімы» або «каханне да кнігі».

Пабрацца шлюбам — ажаніцца.

Узяць шлюб — ажаніцца.

Улялюшчыцца па самыя вушы — моцна закахацца, утрэскацца. Гэты выраз ужываецца з адценнем жартаўлівасці.

Вывальненне — эякуляцыя

Кахацца — займацца (бавіцца) сэксам, тое самае што і «любіцца»

Любіцца —тое самае што і «кахацца».

Любошчы — сэкс

Маціца — рас. матка, анг. womb, лац. uteras

Мілошчы — петынг

Напяты — эрэгіраваны, тое самае, што і «наструнены»

Начэпнік — прэзерватыў

Пешчы — тое самае, што і «мілошчы».

Полавы — сэксуальны, плоцевы. Ад слова «пол».

Похва — вагіна

Поцяг — сэксуальнае жаданне, пажада

Секель — клітар

Смочкі — цыцкі, саскі

Суполенне — каітус

Церце — трэнне, фрыкцыі

Цнатлівы — нявінны

Цыцкі — грудзі

Цягліца мачавіка — мышца мачавога пухіра

Чэлес — мужчынскі полавы орган

Шмаравідла— змазка

Юр — пажада, сэксуальная заклапочанасць

Юрлівы — пажадлівы, сэксуальна заклапочаны

Ядры — яйцы
  • 0
  • admin
  • 30 июля 2010, 12:06

Комментарии (1)

rss свернуть / развернуть
комментарий был удален
Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.